Алесь Лось
Лірніцкія песьні, псальмы і канты
2004
Tracks:
01. Архіўны запіс лірніка (зап. З. Эвальд 30-я гады, Паўночна-Усходняя Беларусь)
02. Песьнь аб Страшным Судзе (зап. Ул. Берберавым і Н. Матыліцкай у в. Ульянаўка Слуцкага р-на)
03. "Не шумі дуброўка" (зап. М. Залатуха ад сваёй бабулі ў вёсцы Велеўшчына Лепельскага р-на Віцебскай вобл.)
04. Лазар (зап. ад Н.І. Смаля 1920 г. нар. у вёсцы Расохі Пружанскага р-на Берасьцейскай вобл. публ. З. Я. МАжэйкі "Песни Белорусского Полесья", М. 1984)
05. Песьнь аб сьв. Гаўрыле (зап ад О.Н. Тамашук 1900 г. нар. у вёсцы Парэчча Пінскага р-на Берасьцейскай вобл. публ. З. Я. МАжэйкі "Песни Белорусского Полесья", М. 1984)
06. "Даўным даўно тое было..." (зап. Р. Шырма 1929 г. ад Зоі Карпюк у в. Харкі Пружанскага р-на Берасьцейскай вобл.)
07. "У нядзельку па абедзе" (зап. Г. Кутырова 1983 г. ад Г.П. Дамарад 1922 г. нар. у вёсцы Паўстынь Слуцкага р-на)
08. "У нядзельку ранюсенька..." (зап. Г. Кутырова 1984 г. ад Е.І. Пархімчык у вёсцы Каралевічы Пухавіцкага р-на)
09. Ванюша (рэкруцкая песьня зап. у Магілёўскім р-не, экспедыцыяй Мінскага студэнцкага этнаграфічнага таварыства)
10. Марусячка (зап. Т. Кулаковіч 1983 г. ад Я.А.Унук 1893 г. нар. у вёсцы Хмелеўка Мінскага р-на)
11. Дарожка (зап. А.У. Хадыка і М. Залатуха у 1981 г. ад Маланьні Забурмах у г. Мсьціслаў)
12. "Maryio, Vilna obrono..." (в. Бастуны Лідскага р-на. Pub. Etnolincwistyka "Problemy jeryka i kyltury" 9/10 uniw. Maryi Curie-Sklodowskiej.")
13. Piesn do swietej Filomeny (w. Sierki, gm. Tykocin, woi. Bialystok 1989 r. od S. Malinowskiej, pub. "Piesni pustych nocy" Janina Szymanska.)
14. Не ляжы ветру ў полі (pub VI t. "Lud Bialoruski" M. Fedenowski.)

♫☆`*♥¸¸.•*¨*•♫☆`*♥¸¸.•*¨*•☆♫
.ღ•:*´♥`*:•ღ.
♫☆`*♥¸¸.•*¨*•☆♫`*♥¸¸.•*¨*•☆♫
.ღ•:*´♥`*:•ღ.
♫☆`*♥¸¸.•*¨*•☆♫`*♥¸¸.•*¨*•☆♫
Ales’ Los’ - Lyre
(turning) Lyre songs, Psalms and Canticles
Профессиональный художник и музыкант Алесь Лось не только играет на многих народных инструментах, но и изготавливает их.
Professional artist and musician Ales’ Los’ not only plays many folk instruments, but also makes them.
Born: September 13, 1958 in Belarus...
Old music instruments maker. Educated as an artist, Ales’ Los’ is a tireless researcher of various aspects of traditional folk culture. His interests include batleika folk puppet theatre, traditions of making and playing old music instruments, folk dance, various crafts. He has participated in a number of culture, theatre and art-related projects in Poland, Lithuania, Czech Republic, Bulgaria, Estonia, USA, Turkey, and Greece.
“There’s this notion of space, a personal emotional space. My personal space includes my making the instruments, producing the sound, studying the music played with these instruments. It’s all I need.” (Ales’ Los’)

you might need to get it translated...
Біяграфія - Biography
Алесь Лось нарадзіўся 13 верасьня 1958 года. Бацька Уладзімір сын Васіля, маці Ларыса дачка Мікалая з роду Петручук-Карпінскіх-Ваніцкіх.
1973 — 1977 г. — вучыўся ў мастацкай вучэльні імя Глебава ў Менску.
З 1977 г. — студэнт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Пачаў цікавіцца архіялёгіяй і этнаграфіяй, у 1977-1980 гг. браў удзел, як мастак, у даследаваньні гарадзішча Мацкавічы пад кіраўніцтвам архіёляга Л. Дучыц. У 1978-1979 гг. прымаў удзел у рэстаўрацыі фрэсак Мсціслаўскага касьцёла кармелітаў пад кіраўніцтвам рэстаўратара У. Ракіцкага. З 1982 г. разам з Яўгеніяй Ліс пачаў займацца рэканструкцыяй старажытнага лялькавага батлеечнага тэатра. Багата езьдзіў у этнаграфічныя экспедыцыі, вывучаючы народныя тэхнікі ігры на скрыпцы, цымбалах, бубне, жалейцы, натаваў народныя танцы. Пачаў зьбіраць матэрыялы па беларускай дудзе і рабіць першыя крокі па стварэньні гэтага інструмэнта.
У 1983 г. — скончыў вучобу ў інстытуце на мастацкім аддзяленьні, атрымаўшы дыплём мастака-графіка. На абароне дыплёма разам з Яўгіняй Ліс паказаў батлейкавае прадстаўленьне «Цар Ірад», дапамагаў Хведар Кашкурэвіч, тады студэнт першага курсу манументальнага аддзяленьня інстытута.
1983 г. — пераехаў разам з сям’ёю з Менску ў в. Зарудзічы Смаргонскага р-на. У плянах было стварыць у кальвінскім зборы г. Смаргоні музэй-тэатар батлейкі (на той час храм быў складам). Ідэя стварэньня музэю належала калектыву Белрэстаўрацыі пад кіраўніцтвам А. У. Хадыкі.
1983—1985 г. — служба ў войску.
1986 г. — персанальная выстава графікі і жывапісу, разам з Я. Ліс у Смаргоні; ішла праца па стварэньні тэатральнага рэпертуару для калектываў дарослага і дзіцячага, лялькавага тэатра «Батлейка» ў вёсцы Залесьсе. У гэтым жа годзе тэатар «Батлейка», пад кіраўніцтвам Яўгеніі Ліс (рэжысёр-пастаноўшчык) і Алеся Лася (мастак-пастаноўшчык і музыка) атрымаў ганаровае званьне «Народны».
1987 г. — тэатар «Батлейка» бярэ ўдзел у міжнародным фестывалі драматычных і лялькавых тэатраў у г. Вільяндзі (Эстонія), дзе за аднаактавы спектакль»Цар Ірад» атрымаў І месца за найлепшую пастаноўку сярод лялькавых тэатраў на фестывалі.
Увосень гэтага года зрабіў сваю першую ліру.
1988 г. — тэатар (дарослая трупа) выязджае на гастролі ў Чарнобыльскаю зону. Выступае па маршруце — Брагін-Хойнікі-Нароўля-Малінаўка, пасля выступаў тэатру перад дзецьмі школаў закрытага тыпу і вяскоўцамі ладзяцца вечарыны народных танцаў. Спектаклі і канцэрты народнай музыкі ладзяцца для ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы (Паўночна-Каўказскі і Уральскія палкі, якія кватэраваліся ў вялікіх намётах у адлегласьці 8 км ад атамнай станцыі).
У гэтым годзе прыняты ў прафесійны Саюз мастакоў Беларусі, апрача тэатру і этнаграфіі, актыўна працаваў як мастак графік, удзельнічаў у шэрагу выстаў у Беларусі і за яе межамі.
1989 г. — разам з сябрамі-аднадумцамі (Верамейчык С. І., Астравух А. М. і Ліс Я. Я.) стварылі праект па адкрыцьці ў палацы М. К. Агінскага, што ў Залесьсі, Школы мастацтваў імя М. К. Агінскага. Праект быў падтрыманы Міністэрствам культуры і адукацыі. Пачалася актыўная праца па рэстаўрацыі будынка палаца і заняткі з дзецьмі па тэмах музыкі, тэатру і мастацтва. У сувязі з »перабудоваю», у 1991 г. скончылася фінансаваньне школы — і праца спынілася.
1990 г. — у Віцебску разам з вядучымі этнографамі, інструмэнтазнаўцамі, прафэсійнымі майстрамі клясычных і народных інструмэнтаў Беларусі прымаю ўдзел па стварэньні Музычнага таварыства Беларусі пры Міністэрстве культуры Беларусі. Вёў працу па тэме «Народная скрыпка, ліра, дуда, жалейкі, дудкі» (школа ігры, эргалёгія, кансультацыі па вырабы інструмэнтаў на абшары усёй краіны). Прымаў удзел у першай на Беларусі выставе народных інструмэнтаў, выставу шыкавала прафесар-інструмэнтазнаўца І. Дз. Назіна.
1991 г. — на замову Міністэрства культуры Беларусі разам з Я. Ліс і калектывам мастакоў-рэстаўратараў (Г. П. Калнін, О. Ю. Аттас, Л. П. Асеньні) выканалі копію магілёўскай батлейкі 19 ст. з камплектам лялек для філіялу музэю М. Багдановіча.
1991 г. — пачаў супрацоўнічаць з фундацыяй «Muzyka kresow» (Польшча), выступаў з рэфератамі і навукова-дасьледчымі працамі па тэмах: эргалёгіі, рэпертуару, рэканструкцыі жанру ў кантэксце абрадава-сакральнага ўжываньня беларускіх народных інструмэнтаў — ліры, дуды, скрыпкі, жалейкі, бубна. У траўні 1991 г. — выступіў разам з Хв. Кашкурэвічам, які ў той час быў маім вучнем па вырабе дудаў, у Вільні на фэстывалі «Skamble kankles». Мы ўпершыню зайгралі на дзьвюх дудах, дуэт меў назву «Крыўе», пазьней гэту назву прадублявалі іншыя музыкі. На сьвятой Віленскай гары Трох крыжоў пасьля фэстывалю мы з Хведарам цэлы вечар гралі на дудах, і там нам прыйшла ідэя ладзіць свае дудовыя фэсты на Беларусі.
1992 г. — выступ тэатру «Батлейка» (А. Лось, В. Доўнар) у Парыжы, у Сан-Трафіма, на фэстывалі лялькавых тэатраў і выставе лялек. Выступы тэатру ў Варшаве.
1993 г. — прыняты ў прафэсійны Саюз мастакоў Польшчы. Працаваў як мастак-графік і жывапісец, удзельнічаў у творчых пленэрах, рабіў дуды і ліры, працаваў над рэпертуарам гэтых інструмэнтаў.
1993 г. — з блаславенства мітрапаліта аўтакефальнае царквы Польшчы, Яго Эмінэнцыі Базылія, працаваў у галіне сакральнага жывапісу і інтэр’еру на Беласточчыне (Польшча). За працу над стварэньнем іканастасу ў царкве Св. Мікалая ў в. Чыжы, Беластоцкага ваяводства, быў узнагароджаны разам з В. Доўнарам, які дапамагаў у працы, ордэнам Св. Марыі Магдалены. Супольна з В. Доўнарам выканалі праектныя працы і напісалі абразы да іканастасаў царквы ў Чарнай Беластоцкай -1994-95 г., галоўны іканастас царквы Сьвятога Духа ў Беластоку, другі іканастас быў выкананы супольна з Хв. Кашкурэвічам ў 1998 г., з яго дапамогаю быў створаны іканастас царквы Успенія Маці Божай у Бельску Падляскім ў 1998-2000 г.
1996—97 г. — працаваў над іканастасам царквы ў м. Грудэк. У працы дапамагалі Уладзімір Лось, мой сын, мастак Барыс Цітовіч з сынам Данілаю, гісторык Алесь Краўцэвіч, музыка Януш Прусіноўскі.
1998 г. — удзельнічаў у творчым праекце «Mitologii Gornej» (аўтар Франсуа Мане, Францыя). Мэта праекту — стварыць музычны спэктакль па тэмах Калевалы і старажытнай грэцкай міталёгіі. Удзельнікі — творчыя маладыя людзі, акторы, балярыны, музыкі, мастакі з Галяндыі, Францыі, Італіі, Польшчы, Турцыі, Беларусі. Пастаноўка спектаклю праходзіла ў Эклізіі (Турцыя). Рэжысура музычнай часткі — Алесь Лось, Януш Прусіноўскі. Спектаклі паказваліся ў старажытных грэцкіх храмах Зэўса, Апалона, Артэміды на тэрыторыі Турцыі і Грэцыі.
1999 г. — творчы пленэр па мастацкім вырабе ручной паперы «Хартията» ў Кранева (Балгарыя). У гэтым жа годзе набыў хутар «Барок». Персанальная выстава графікі і ручной мастацкай паперы у г. Полацку.
1999—2001 г. — экспедыцыі па дударскіх мясьцінах Беларусі. Разам з Хв. Кашкурэвічам сфільмавалі каля 17 гадзінаў унікальнага матэрыялу пра дудароў Полаччыны, Лепельшчыны, Віцебшчыны. Знайшлі працоўню і фрагмэнты дуды Хведзькі Сьцеся. На гэтых матэрыялах планавалася стварыць фільм пра беларускія дуды. (Тэма дагэтуль адкрытая. Я адлічбаваў частку стужак, і для сумеснай працы па стварэньні фільма запрашаю ўсіх, каго цікавіць тэма дудаў і дудароў нашае зямлі ў кантэксьце этнаграфіі, гісторыі, музыкі, традыцыяў і абрадаў). У гэты ж час супрацоўнічаў з кафедрай беларускай культуры аддзяленьня Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Разам са студэнтамі ладзілі экспедыцыі па старых беларускіх вёсках Беласточчыны, праводзіў майстар-клясы па беларускіх народных танцах. Мне дапамагалі: Света Конева, Агата Адамкевіч (Польша), Юзэф Міхалоўскі, Хведар Кашкурэвіч.
2000 г. — супольны творчы праект «Музыка Дзядоў», зьвязаны з народнай музыкай Польшы і Беларусі. Прайшлі канцэрты ў Варшаве (Агата Адамкевіч — цымбалы, скрыпка; Пётр Пішчатоўскі — скрыпка, бас, акардэон, бубен; Алесь Лось — скрыпка, дуда). У Беларусі канцэрты прайшлі ў Менску, Полацку, Гародні, да капэлі далучыліся Юзэф Міхалоўскі — акардэон, бас; Хведар Кашкурэвіч — дуда.
2001 г. — творчы пленэр на маім хутары ў межах праекту «Прошча». Тэмы майстар-клясаў: ткацтва паясоў па старажытных тэхналёгіях, вырабы з цэглы і абпальваньне архаічных свістковых інструмэнтаў, навука народных танцаў, вывучэньне народных тэхнік ігры на скрыпцы і дудзе, выраб ручной паперы па сярэднявечных тэхналёгіях. У майстар-клясах удзельнічала творчая моладзь з Латвіі, Польшчы, Беларусі.
2002 г. — праца над запісам СD альбома «Сьпяваная паэзія Ларысы Геніюш». У апрацоўцы запісанага матэрыялу дапамагаў Ю. Міхалоўскі. Дзякуючы С. Панізьніку, які прадаставіў свае архіўныя запісы з голасам Л. Геніюш, на дыску ўпершыню прагучаў верш, які чытае сама паэтка.
2003 г. — вядзецца работа над запісам CD альбома «Ліра», дзе лірніцкія псальмы і канты пад выкананьне ліры калёснай, традыцыі старчаства, упершыню былі акрэсьленыя як жанр у народнай музыцы Беларусі.
2004 г. — разам з музыкамі маёй капэлі (Ганна Харчанка — скрыпка, віяланчэль, басэтля; Марына Калечыц — народныя цымбалы) запісваем альбом «Смыковая музыка» па матэрыялах, сабраных у экспедыцыях.
2005 г. — выходзіць у сьвет CD альбом «Musika Incognita»: гэта спроба на невялікім адцінку часу паказаць багацьце і разнастайнасьць музычна-інструмэнтальных традыцыяў нашага краю. У запісу браў удзел новы музыка капэлі спадар Юры Рымашэўскі, выбітны кантрабасіста і трубач, а таксама таленавітая скрыпачка, мая вучаніца, Вольга Шульпянкова.
2006 г. — мая капэля выступае на розных фольк-фэстах, дае канцэрты ў Польшчы, Чэхіі, Літве, Беларусі. Дзякуючы маім амэрыканскім сябрам, асабліва спадарыне Даян Макдональд, наведаў Злучаныя Штаты, дзе разам з калегамі музыкамі і навукоўцамі з Беларусі мы пазнаёміліся з калекцыямі музычных інструмэнтаў фондаў найбуйнейшых музэяў краіны, з працаю найлепшых студый гуказапісу, з формамі фінансаваньня розных культуралагічных і творчых праектаў.
2007 г. — працаваў выкладчыкам у Акадэміі культуры (былы Інстытут культуры), выкладаў тэму «Народны інструмэнт» з надзеяю стварыць пры Акадэміі лабараторыю па дасьледаваньні народных інструмэнтаў, але хутка надзею згубіў…
2008 г. — удзельнічаю ў праекце «Рада» /аўтар Васіль Грынь/. Разам выдаем альбом «Рада», выступаем з канцэртамі, прымаем удзел у фольк-фэстывалях.
2009 г. — жыву і працую на хутары «Барок», месцы, дзе можна шмат чаму навучыцца, добра папрацаваць і адпачыць, месцы, дзе заўжды рады харошым людзям.

Праект "Маналог Майстра"
Monologue of Master
The series commences with an episode entitled Musica Incognita.
They say Belarusians are so poor and
miserable because they don't know how rich they really are! They have
these riches all around them..." Ales' Los' reflects upon this and many
other subjects as he is captured at his work. Artist, musician,
instrument maker and ethnographer, he is also the owner of Khutar Dudara
countryside guesthouse, a place to learn new things, try your hand at
ancient crafts, and have a nice time; a place where good people are
always welcome...
***
Monologue of Master
is a collection of short documentaries that aspire to sketch out
artistic and psychological portraits of some of the unique figures in
traditional crafts, who live and work in our land today.
The
camera records an artisan at work, sharing his or her thoughts on the
craft and the person who practices it; on tradition, life, and culture;
on the past and the future.
Belarus
is a country where the heartbeat of age-old traditions has nearly
ceased. There are objective reasons behind being ashamed of one’s own
past. Those include repressions against the intellectual elite
(including craftsmen and entrepreneurs), a massive influx of rather
ill-educated bureaucrats, teachers and military men from Russian
provinces, rapid migration of a large portion of rural population into
towns, which created a disparaging attitude towards peasant and
small-town culture.
Industrialization
and Globalization have shaped a negative image of handiwork products,
now regarded as home-made stuff fit only for kids. Provincialism most
tellingly reveals itself in a shared urge to live in a “modern
European-like” home, furnished with expensive-looking imported materials
and embellishments. As a result, the interest to old traditions and
handicrafts has plummeted, and in many cases craftsmen could find no
pupils to pass on their knowledge and skills to.
At
the same time, it is unique things that help a country successfully
develop tourist trade, which has been rightfully suggested as a
foundation for a restructured economy in Belarus.
That is why we believe that such a project may become instrumental in addressing the issues we have mentioned above.
The project is promoted and implemented as part of Budzma non-governmental culture awareness campaign.
*
see & read some more : )
***
yes, this is another one of these rare ten out of ten records
and yes it's hurdy-gurdy and voice again...
and so much more : )
♥
2 comments:
Found many great things here. Thank you!
:-)
Post a Comment